BE RU EN

Чэхія ўпершыню прадугледзела 2% ВУП на абарону

  • 21.10.2026, 3:31

Сродкі накіруюць на набыццё сістэм узбраення і развіццё супрацьдронавай абароны.

Чэхія ўпершыню прадугледзела ў бюджэце выдаткі на абарону ў памеры 2% ВУП. Пра гэта заявіла міністр фінансаў Алена Шылерава на брыфінгу перад пачаткам сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Паводле слоў Шылеравай, сродкі накіруюць на прыцягненне новых вайскоўцаў, набыццё сістэм узбраення і развіццё супрацьдронавай абароны.

Яна таксама раскрытыкавала папярэднюю ўладу, заявіўшы, што яе ўрад пераходзіць ад «гучных заяў і паездак у Кіеў» да практычных дзеянняў і фінансавання абароны.

Раней у той жа дзень адбылося пасяджэнне Савета дзяржаўнай бяспекі Чэхіі, на якім абмяркоўвалі новую шматгадовую канцэпцыю развіцця арміі і кібербяспеку. Удзельнікі адмовіліся раскрываць падрабязнасці сустрэчы, спаслаўшыся на яе закрыты характар.

Начальнік Генеральнага штаба чэшскай арміі Міраслаў Главач паведаміў пасля трохгадзіннага пасяджэння, што прапановы разгледзіць урад на наступным тыдні. Канцэпцыя вызначыць напрамкі развіцця чэшскай арміі да 2040 года.

Пры яе падрыхтоўцы ўлічаць досвед войнаў ва Украіне і на Блізкім Усходзе, а таксама значэнне новых тэхналогій.

У пасяджанні таксама ўзяў удзел прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел.

Апошнія навіны