Пуцін незадаволены: расійская лінія фронту дэзарганізаваная
- 21.10.2026, 8:29
Экс-кіраўнік брытанскай выведкі МІ-6 даведаўся пра вялікія праблемы войскаў РФ.
Былы кіраўнік брытанскай выведкі МІ-6 Джон Соўерс заявіў, што расійскія вайскоўцы на фронце ва Украіне пастаянна сутыкаюцца з вострым недахопам ежы, вады, зброі і медыкаментаў. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю журналісту Роберту Пэстану.
Паводле яго ацэнак, расійская лінія фронту дэзарганізаваная, тады як украінскія сілы працягваюць трывала ўтрымліваць пазіцыі.
Соўерс лічыць, што крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін незадаволены адсутнасцю значнага прасоўвання расійскай арміі на полі бою, таму пераключаецца на бамбардзіроўкі ўкраінскіх гарадоў.
Соўерс таксама адзначыў, што Украіна — далёка не адзіная мэта Масквы. За апошняе дзесяцігоддзе пагрозы з боку РФ для Вялікабрытаніі і Еўропы істотна ўзраслі. Паводле яго слоў, Масква падтрымлівала выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу, паколькі Brexit мог аслабіць Еўропу і знізіць міжнародны ўплыў Лондана.