У Мінску з акна шматпавярхоўкі выпаў мужчына ў чорным і з балаклавай на галаве
- 21.10.2026, 10:59
Інцыдэнт адбыўся на Лагойскім тракце.
Мужчына выпаў з акна дзесятага паверха адной з шматпавярховак на Лагойскім тракце ў Мінску, піша Onliner.
«Мужчына ў чорным і з балаклавай на галаве выпаў з акна дзесятага паверха. Цяпер яго спрабуюць зняць прыбылыя на месца ратавальнікі МНС», — паведаміў журналістам відавочца.
Паводле суразмоўцы, чалавека, які павіс за фасадам, ён заўважыў каля 8:30 раніцы.
«Цела павісла на ўзроўні восьмага паверха. Папярэдне, мужчына знаходзіўся ў кватэры на дзясятым паверсе: там адчыненае акно, з якога цягнецца трос», — расказаў ён.
Паводле слоў іншага відавочцы, неўзабаве на месца здарэння прыехалі міліцыя і МНС. Спецыялісты змаглі трапіць у кватэру на дзясятым паверсе, адкуль, меркавана, выпаў чалавек.