Уіткоф і прэм'ер Кітая адначасова апынуліся ў Санкт-Пецярбургу на тле перамоваў па Украіне
- 21.10.2026, 11:31
Лі Цян сустракаецца з прэм'ер-міністрам РФ Мішусціным.
Спецпасланнік амерыканскага прэзідэнта Стыў Уіткоф і прэм'ер Дзяржаўнага савета Кітая Лі Цян павінны адначасова знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу 21 кастрычніка.
У гэты час Вашынгтон працягне абмяркоўваць з Масквой завяршэнне вайны ва Украіне, піша «Агенцтва».
Уіткоф мае намер перадаць расійскаму кіраўніцтву прапановы ЗША, Украіны і еўрапейскіх краін, а Лі Цян правядзе перамовы з прэм'ер-міністрам РФ Міхаілам Мішусціным.
Прэм'ер Кітая Лі Цян прыбыў у Пецярбург для ўдзелу ў 31-й рэгулярнай сустрэчы кіраўнікоў урадаў Расіі і Кітая. Ягоны візіт працягнецца да 22 кастрычніка.
Незадоўга да гэтага Дональд Трамп заявіў пра гатоўнасць удзельнічаць у магчымай трохбаковай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным і старшынём КНР Сі Цзіньпінам.
Крэмлёўскі дыктатар у межах такога гіпатэтычнага саміту плануе прасоўваць ідэю «новай Ялты». Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт выказаў перавагу абмяркоўваць на ім ядзерную зброю і раззбраенне, а не толькі вайну ва Украіне.