СМІ: Пуцін згодны на кампрамісы па Данбасе ў мірнай дамове з Украінай
- 21.10.2026, 13:19
Уіткоўф прывёз прапановы, узгодненыя напярэдадні падчас перамоваў з Зяленскім у Осла.
Уладзімір Пуцін можа разгледзець кампраміс дзеля завяршэння вайны ва Украіне, які прадугледжвае вывад украінскіх войскаў з падкантрольнай Кіеву часткі Данбаса і стварэнне там дэмілітарызаванай зоны.
Узамен Украіна магла б атрымаць гарантыі бяспекі па аналогіі з 5-м артыкулам Статута НАТА, але без уступлення ў Альянс.
Пра гэта паведамляе «Агенцтва» са спасылкай на крыніцу, знаёмую з ходам перамоваў.
21 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу пачалася сустрэча Пуціна са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткоўфам, які прывёз прапановы, узгодненыя напярэдадні падчас перамоваў з Уладзімірам Зяленскім у Осла.
З расійскага боку ў сустрэчы таксама ўдзельнічае намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Арэшкін. Гэта можа сведчыць пра абмеркаванне пытанняў эканамічнага супрацоўніцтва.
Паводле крыніцы «Агенцтва», магчымы кампраміс прадугледжвае стварэнне на Данбасе дэмілітарызаванай зоны па аналогіі з карэйскай і прадастаўленне Кіеву абавязацельстваў па абароне ў выпадку новай агрэсіі.
Пры гэтым Масква публічна не адмаўлялася ад патрабаванняў, агучаных Пуціным летам 2024 года. 16 кастрычніка расійскі прэзідэнт зноў назваў адной з галоўных задач захоп усёй Данецкай вобласці.
Прэзідэнт Украіны таксама пацвердзіў, што падчас перамоваў у Осла разглядаліся гарантыі бяспекі па аналогіі з 5-м артыкулам НАТА. Паводле яго слоў, у адпаведным дакуменце прадугледжана некалькі варыянтаў такіх гарантый.