«Усё пачнецца з нейкай нязначнай драбніцы»
- 21.10.2026, 16:03
Чаму маўчыць лукашэнкаўская прапаганда?
Чытач тэлеграм-канала «Баста!» звярнуў увагу на дзіўныя паводзіны афіцыйных беларускіх СМІ.
«Лукашысцкая прапаганда яксьці зусім мала часу надае асвятленню пратэстаў у іншых краінах, — піша ён. — Зразумела, Інданезія і Азербайджан — уяўныя сябры, але Францыя, Італія, Іспанія, Партугалія… Здавалася б, карцінкай з «загніваючай Еўропы» можна запоўніць увесь эфір, параўноўваючы яе са стабільнасцю нашага балота. Але абмяжоўваюцца заявамі МЗС і згадкай у канцы навінавых выпускаў.
Чаму? Адказ прост — яны ведаюць пра «эфект доміно».
Заўсёды пратэсты ў Беларусі былі неразрыўна звязаныя з тым, што адбывалася вакол — ва Украіне, на Блізкім Усходзе, у Арменіі, у Казахстане, у Расіі, у краінах ЕС. Прычына выхаду людзей на вуліцу ў дадзеным выпадку не істотная. Важны прыклад таго, як можна дамагацца вырашэння праблем.
Таму наўрад ці мы дачакаемся карцінак з вуліц еўрапейскіх гарадоў. Пра праблемы, з-за якіх там выйшлі людзі, слоў будзе шмат — трэба ж падтрымліваць звыклы наратыў. А пра просты спосаб іх вырашэння — вось тут прапагандысты ўжо будуць выкручвацца, як вужы на патэльні.
Яны ведаюць, як добра беларусы ўмеюць вучыцца. Разумеюць, што палаючыя барыкады, захопленыя школы, ВНУ і будынкі РАУСаў могуць змяніць звыклы воблік Мінска. Памятаюць з беларускай гісторыі, што ўсё будзе вельмі нечакана. Пачнецца з нейкай нязначнай драбніцы».