BE RU EN

«Белпошта» зноў прыпыняе прыём пасылак у ЗША

  • 21.10.2026, 17:16

Стала вядома прычына.

«Белпошта» з 22 кастрычніка зноў прыпыняе прыём пасылак і іншых паштовых адпраўленняў з таварамі ў ЗША. Дастаўку аднавілі толькі ў ліпені гэтага года, аднак цяпер узніклі праблемы з сэрвісам, праз які адпраўнікі афармлялі мытныя дэкларацыі і аплачвалі мытныя плацяжы.

«РУП „Белпошта“ паведамляе пра прыпыненне з 22 кастрычніка 2026 года прыёму ўсіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў з тавараным укладаннем (адпраўленні міжнароднай паскоранай пошты EMS, пасылкі, пісьмовая карэспандэнцыя) з прызначэннем у ЗША», — паведамілі на прадпрыемстве.

Прычына — спыненне працы дадатку Zonos Prepay у Беларусі. Паводле інфармацыі міжнароднай кампаніі Zonos, з 22 кастрычніка сэрвіс стане недаступным для стварэння мытных дэкларацый і аплаты мытных плацяжоў.

Калі адновяць адпраўку пасылак у ЗША, пакуль невядома.

Нагадаем, з 1 ліпеня 2026 года «Белпошта» аднавіла прыём пасылак з таварамі ў ЗША. Пры гэтым усе тавараныя ўкладанні незалежна ад кошту сталі абкладацца абавязковай мытнай пошлінай. Для афармлення адпраўленняў трэба было скарыстацца дадаткам Zonos Prepay, указаць звесткі пра тавар і атрымаць QR-код, які затым прад'яўлялі ў паштовым аддзяленні разам з пасылкай.

Апошнія навіны