BE RU EN

На Гомельшчыну заляцелі расійскія рэактыўныя дроны

  • 21.10.2026, 17:55

Два з іх маглі ўпасці на тэрыторыі Беларусі.

19–20 кастрычніка расійскія ўдарныя беспілотнікі як мінімум чатыры разы парушылі паветраную прастору Беларусі. Лёс двух з іх, што ляцелі ў бок Лельчыц, невядомы — не выключана, што іх збілі або яны ўпалі на беларускай тэрыторыі.

Пра новыя залёты ў Гомельскую вобласць паведамляе «Флагшток» са спасылкай на ўкраінскі маніторынгавы канал «Ринда моніторить».

Каля 23:50 19 кастрычніка рэактыўны беспілотнік праляцеў звыклым маршрутам праз выступ Брагінскага раёна. Праз суткі, 20 кастрычніка каля 22:30, яшчэ адзін расійскі рэактыўны беспілотнік знаходзіўся над Гомельшчынай і рухаўся ў бок Хойнікаў, пасля чаго вылецеў ва Украіну ў напрамку Прыпяці.

Раней у той жа дзень былі зафіксаваныя нетыповыя выпадкі. А 16:23 рэактыўны беспілотнік вылецеў з Жытоміршчыны ў бок Лельчыц, а ў 18:17 яшчэ адзін праляцеў ад Аўруча ў тым жа напрамку. Пра вяртанне гэтых беспілотнікаў ва Украіну не паведамлялася. Акрамя таго, беспілотнікі працягвалі ляцець уздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы.

Апошнія навіны