Расіянін «спаліўся» на першым здымку, зробленым у Мінску
- 21.10.2026, 18:29
Пазнаёміцца з беларусамі не атрымалася.
Расіянін, прыбыўшы ў Мінск, апублікаваў сваё фота ў сацсетцы Threads на фоне Нацыянальнай бібліятэкі.
«Будзем знаёміцца?» — спытаў ён і атрымаў у адказ больш за 300 каментароў.
Большасць з іх наўрад ці ўзрадавала аўтара паста. Беларусы адразу звярнулі ўвагу на тое, як госць з Расіі прыпаркаваў сваю машыну, а таксама на некаторыя жэсты і адразу ўказалі госцю на гэта. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— У нас паркуюцца па разметцы.
— Пантарэз? Беларусы такіх не любяць, у нас гэтыя панты ніхто не ацэніць.
— Для пачатку нармальна прыпаркуйце тазік, па-другое прыбярыце распальцовку. Тады ў вас, можа, нешта і атрымаецца.
— Госць з РФ! Пакуль вы знаходзіцеся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прыбярыце панты, паркуйцеся правільна і паводзьце сябе прыстойна. Вы ў гасцях, памятайце. Усе свае панты пакіньце для сваіх землякоў — яны ацэняць, а мы — не.
— Чаму людзі з Расіі думаюць, што іх панты тут кагосьці цікавяць?
— Запраўся да поўнага — і дадому, у балоты.
— ДАІ, думаю, захоча з вамі пазнаёміцца.
— Вашы панты з 90-х безнадзейна састарэлі — можа, дзе-небудзь у глыбокай вёсцы гэта і пракаціць, але ў Мінску ўжо не, з’язджайце.