Мінчанін паказаў «ідэальнае месца, каб адчуць сябе апошнім выжыўцам»
- 21.10.2026, 20:19
Яно знаходзіцца ў 10 кіламетрах ад сталіцы.
Мінчанін апублікаваў у сацыяльнай сетцы Threads фатаграфіі закінутага санаторыя «Дзяржынец», які знаходзіцца пад Заслаўем.
«Сардэчна запрашаем у Зону, — піша ён. — Пакуль увесь Мінск заваёўваў Прылукі, мы наведалі закінуты піянерлагер «Дзяржынец».
Ідэальнае месца, каб адчуць сябе апошнім выжыўцам або проста зрабіць пару сочных кадраў на фоне мінулай эпохі. Галоўнае — не трапіць пад кулі страйкбалістаў».
Піянерскі лагер «Дзяржынец» знаходзіўся прыкладна ў 10 км ад паўночна-заходняй ускраіны Мінска і ў 1 км на поўдзень ад Заслаўя. У савецкі час ён належаў КДБ Беларускай ССР і выкарыстоўваўся для адпачынку дзяцей супрацоўнікаў.