«Пуцін — халаднакроўны забойца»
- 21.10.2026, 20:23
Рэспубліканцы раскрытыкавалі Уіткафа, які назваў расійскага дыктатара «гуманістам».
Словы спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа, які назваў Пуціна «гуманістам» пасля вызвалення амерыканца Стывена Хабарда, выклікалі хвалю крытыкі сярод рэспубліканцаў у Кангрэсе ЗША. Пра гэта паведамляе CBS News.
Найбольш востра адрэагаваў сенатар Том Тыліс. Ён параіў Уіткаву высветліць значэнне слова «гуманіст», назваў яго заяву ганебнай і абуральнай і прапанаваў паехаць ва Украіну, каб спытаць у сем’яў дзяцей, якіх Пуцін выкраў і забіў, ці лічаць яны яго гуманістам.
Сенатар Джон Корнін адказаў на відэа са словамі Уіткафа адным сказам: «Пуцін — халаднакроўны забойца».
Кангрэсмен Дон Бэйкан назваў заяву спецпасланніка «чарговай ганьбай».
Сам Трамп напярэдадні заявіў, што Расія, на яго думку, адносна Украіны «паводзіць сябе нармальна» і «асабліва нічога не робіць».