BE RU EN

ЗША знялі санкцыі з генеральнага дырэктара «Беларуськалія»

  • 21.10.2026, 21:16

Андрэй Рыбакоў патрапіў пад абмежаванні ў 2021 годзе.

Міністэрства фінансаў ЗША выключыла з санкцыйнага спісу генеральнага дырэктара «Беларуськалія» Андрэя Рыбакова. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце ведамства.

Зняцце амерыканскіх санкцый з «Беларуськалія» і звязаных з ім асоб звязана з імкненнем адміністрацыі Дональда Трампа наладзіць эканамічнае супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі у Беларусі. ЗША збіраюцца актыўна закупляць беларускі калій, і першая яго партыя ўжо адпраўлена.

Адным з вынікаў гэтага працэсу сталі некалькі хваль вызвалення беларускіх палітвязняў. Значная іх частка адразу пасля вызвалення была выслана за межы краіны.

Апошнія навіны