BE RU EN

Еўразвяз ужорстчыць правілы для Starlink

  • 21.10.2026, 21:39

Вядучы перамоўшчык Еўрапарламента па законе аб лічбавых сетках падрыхтаваў праект.

Еўрадэпутат Міхал Кобоско, вядучы перамоўшчык Еўрапарламента па законе аб лічбавых сетках (Digital Networks Act), заклікаў не дапусціць, каб SpaceX Ілона Маска атрымала кантроль над тэлекам-рынкам ЕС. Пра гэта спадар Кобоско распавёў Financial Times.

Паводле яго слоў, Еўропа «не можа проста прачнуцца і ўбачыць, што SpaceX імкнецца цалкам кантраляваць еўрапейскі рынак, а мы нічога не робім». Міхал Кобоско дадаў, што яго праект змяшчае строгія крытэрыі «суверэнітэту і ўстойлівасці» для агульнаеўрапейскіх ліцэнзій на мабільны спектр.

На пачатку кастрычніка SpaceX набыла ў інвестыцыйнай фірмы Grain Management партфель радыёчастот у дыяпазоне 800 МГц за $8 млрд. Гэтая здзелка была патрэбная кампаніі Ілона Маска для разгортвання прамой спадарожнікавай мабільнай сувязі Starlink (Starlink Direct-to-Cell) на тэрыторыі ЗША. У маі Еўракамісія прапанавала зарэзерваваць частку спектру за еўрапейскімі гульцамі для прамога падключэння смартфонаў да спадарожнікаў, што абмежавала б Starlink.

Апошнія навіны