Яшчэ адзін аўтобус будзе курсіраваць з Ліды ў Вільнюс
- 22.10.2026, 8:40
Мяжу ён будзе перасякаць у «Беняконях».
Яшчэ адзін аўтобус будзе вазіць пасажыраў па напрамку «Ліда—Вільнюс», паведаміў білетны сэрвіс «Атласбас».
Рэйс «Ліда—Вільнюс» з 22 кастрычніка стане штодзённым. З беларускага горада аўтобус будзе выязджаць а 15:40, у літоўскую сталіцу ён будзе прыбываць на наступны дзень а 6:20.
«Рэйс ідзе праз пункт пропуску «Беняконі». Чаргі там амаль не бывае, таму аўтобусы ходзяць дакладна па раскладзе», — паведамілі ў «Атласбасе».