BE RU EN

У Пуціна назвалі тэрміны і месца перамоваў Украіны, РФ і ЗША

  • 23.10.2026, 13:32

Магчымы таксама ўдзел спецыяльнага пасланца Еўрасаюза ў трохбаковай сустрэчы.

Перамовы па ўрэгуляванні вайны ва Украіне плануюць правесці ў першай палове лістапада ў Абу-Дабі ў трохбаковым фармаце.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова.

Паводле яго слоў, мэтазгоднасць удзелу спецыяльнага пасланца Еўрасаюза ў перамовах будзе «залежаць ад пазіцыі, якую зойме Брусэль».

Пяскоў таксама заявіў, што «камплекснае ўрэгуляванне вайны немагчыма без абмеркавання пытанняў бяспекі як Расіі, так і Украіны».

Разам з тым іншых падрабязнасцяў адносна маючай адбыцца сустрэчы ён не паведаміў.

Апошнія навіны