BE RU EN

Данія перадала Украіне 50 тысяч боепрыпасаў для F-16

  • 23.10.2026, 14:01

Іх ужо выкарыстоўваюць для перахопу рэактыўных ударных беспілотнікаў РФ.

Данія ў паскораным рэжыме перадала Украіне больш за 50 тысяч боепрыпасаў калібру 20 мм для бартавых гармат знішчальнікаў F-16.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Украіны.

Украінскія пілоты ўжо выкарыстоўваюць боепрыпасы для перахопу рэактыўных ударных беспілотнікаў, адзначаюць у міністэрстве.

«Дзякуем Даніі за хуткі і эфектыўны адказ на запыт адносна дадатковых боепрыпасаў. Такая аператыўнасць мае непасрэднае значэнне для ўзмацнення ўкраінскай супрацьпаветранай абароны і абароны людзей ад расійскіх паветраных атак», — гаворыцца ў паведамленні.

Данія таксама надала крэдытную гарантыю на суму 750 млн крон (112,6 млн долараў) дацкай даччынай кампаніі ўкраінскага вытворцы ракет і беспілотнікаў Fire Point.

А ў мінулым месяцы Данія паскорыла аказанне дапамогі Украіне ў адказ на нядаўні інцыдэнт, падчас якога расійскі ваенны карабель выпусціў сігнальныя ракеты ў бок дацкага ваеннага верталёта. Новы пакет дапамогі складае 1,8 млрд дацкіх крон (276 млн долараў).

Апошнія навіны