BE RU EN

Верка Сярдзючка рэзка выказалася пра вайну ва Украіне

  • 23.10.2026, 15:02

Відэа з эмацыйнай заявай артыста разляцелася па сеціве.

Андрэй Данілка, які выступае ў вобразе Веркі Сярдзючкі, падчас канцэрта ў Парыжы звярнуўся да гледачоў з эмацыйнай заявай пра вайну ва Украіне. Фрагмент выступлення трапіў на відэа, якое гледачы апублікавалі ў Instagram.

Апошні канцэрт Веркі Сярдзючкі ў Парыжы адбыўся 21 кастрычніка. Падчас выступлення артыст зняў з галавы срэбрыстую зорку, якая стала адной з самых пазнавальных дэталяў сцэнічнага вобраза, і прапанаваў прысутным загадаць жаданне.

«Жаданне ў нас адно — каб скончылася гэтая ё…ная вайна! Слава Украіне!»

Гледачы сустрэлі словы Данілкі апладысментамі.

Апошнія навіны