BE RU EN

Трамп пра абмежаванні Starlink для Узброеных сіл Украіны: Калі ёсць праблема, я яе вырашу

  • 23.10.2026, 19:12

Прэзідэнт ЗША заявіў, што пагаворыць з Маскам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пагаворыць з кіраўніком SpaceX Іланам Маскам, калі ў Украіны ўзнікнуць праблемы з працай Starlink.

Пра гэта Трамп паведаміў журналістам 23 кастрычніка.

Журналісты спыталі яго пра абмежаванні ў працы Starlink для ўкраінскіх вайскоўцаў, якія, паводле паведамленняў СМІ, не спыніліся нават пасля заяў Трампа пра аднаўленне працы сэрвісу.

«Калі ёсць праблема, я яе вырашу», — адказаў палітык.

Трамп таксама сказаў, што не размаўляў з Маскам наконт доступу Украіны да Starlink: «Я не размаўляў з Іланам Маскам. Магчыма, давядзецца, але пакуль не размаўляў. Калі гэта не выпраўлена, я з ім пагавару. Я чуў, што гэта ўжо выпраўлена».

Трамп ухіліўся ад дакладнага адказу на пытанне, хто загадаў абмежаваць выкарыстанне Starlink украінскімі вайскоўцамі. Журналістцы CNN ён сказаў:

«Я не маю ані найменшага ўяўлення. І нават калі б ведаў, я б вам не сказаў. Навошта мне вам гэта казаць?»

Апошнія навіны