Раналду ўсталяваў рэкорд па даходах сярод дзеючых спартсменаў
- 23.10.2026, 20:19
Імяніты футбаліст зарабіў больш за $2 млрд.
Партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду першым сярод дзеючых спартсменаў зарабіў больш за $2 млрд, паведамляе Forbes.
Пры падліку ўлічваліся заробкі, прэміі, рэкламныя даходы, даходы ад бізнесу без уліку падаткаў і выплат агентам.
Раналду застаецца сусветным рэкардсменам па колькасці галоў і матчаў за зборную: на яго рахунку 146 галоў у 233 афіцыйных сустрэчах. Лепшым дасягненнем Партугаліі на чэмпіянаце свету застаецца чацвёртае месца ў 2006 годзе. Раналду тады ўжо гуляў за нацыянальную каманду.