Памёр журналіст сайта «Хартыя-97» Канстанцін Іваноў
- 24.10.2026, 15:11
Светлая памяць.
Пасля цяжкай хваробы не стала журналіста сайта Charter97.org Канстанціна Іванова. Яму было 40 гадоў.
У 2000-х Канстанцін быў адным з найбольш прыкметных актывістаў руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Віцебску. Яго неаднаразова затрымлівалі сілавікі падчас акцый пратэсту.
Пасля прэзідэнцкіх «выбараў» 2010 года пераехаў у Польшчу і працаваў журналістам сайта Charter97.org.
Канстанцін быў добрым і адгуклівым чалавекам, заўсёды гатовым дапамагчы, умеў радавацца жыццю і гарача любіў Беларусь. Мы страцілі не проста калегу, а сябра. Нам заўсёды будзе яго не хапаць.
Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Канстанціна.