Sky News: Знойдзены два месцы для перамоваў паміж Украінай, ЗША і РФ
- 24.10.2026, 14:19
Сустрэча магчымая праз пару тыдняў.
Па інфармацыі крыніц у ўрадзе ЗША, наступны раўнд перамоў паміж дэлегацыямі ЗША, Украіны і Расіі можа адбыцца ў Абу-Дабі або ў Швейцарыі.
Пра гэта стала вядома Sky News.
Амерыканскі чыноўнік заявіў, што сустрэча магчымая «праз пару тыдняў» у Абу-Дабі або ў Швейцарыі.
Як адзначыў амерыканскі чыноўнік, мэта палягае ў тым, каб урэшце падрыхтавацца да сустрэчы на высокім узроўні. Аднак да гэтага яшчэ давядзецца зрабіць нямала працы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паразмаўляў са спецпрадстаўнікамі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа і заявіў, што трохбаковую сустрэчу на ўзроўні каманд па пытанні спынення вайны РФ супраць Украіны плануюць правесці ў першай палове лістапада.