BE RU EN

У Гомелі дзве жанчыны танцавалі на праезнай частцы

  • 24.10.2026, 14:59

Не без наступстваў.

У Гомелі аштрафавалі дзвюх жанчын, якія танцавалі на праезнай частцы адной з цэнтральных вуліц горада. Відэа з імі сілавікі знайшлі ў сацсетках, піша тэлеграм-канал УУС Гомельскага аблвыканкама.

Як паведамляецца, відэа выявілі падчас маніторынгу сацсетак, а затым — у запісах Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Сілавікі лічаць, што жанчыны стваралі аварыйную сітуацыю і падвяргалі небяспецы ўласнае жыццё.

Удзельніц танцаў устанавілі. Імі аказаліся 40-гадовая жыхарка Гомеля і 42-гадовая жыхарка Гомельскага раёна. Абедзвюх аштрафавалі паводле часткі 3 артыкула 18.20 КаАП («Стварэнне аварыйнай абстаноўкі»). Памер штрафу ў УУС не ўдакладнілі.

Апошнія навіны