Краіны-суседзі Беларусі перайдуць на зімовы час у ноч з суботы на нядзелю
- 24.10.2026, 16:27
У 3:00 стрэлкі гадзіннікаў трэба будзе перавесці на гадзіну назад.
У Польшчы пераход на зімовы час адбудзецца ў ноч з 24 на 25 кастрычніка 2026 года. У нядзелю ў 3:00 стрэлкі гадзіннікаў трэба будзе перавесці на гадзіну назад, да 2:00. Ноч стане на гадзіну даўжэйшая, таму ў жыхароў краіны з’явіцца магчымасць паспаць лішнюю гадзіну.
Пасля пераводу гадзіннікаў розніца ў часе паміж Беларуссю і Польшчай складзе 2 гадзіны, а паміж Беларуссю і Літвой — 1 гадзіну. Кіеў таксама пераходзіць на зімовы час. Розніца паміж Мінскам і Кіевам таксама складзе гадзіну.
На летні час Еўропа вернецца толькі ў сакавіку: наступным разам стрэлкі перавядуць у ноч з 27 на 28 сакавіка.