BE RU EN

Францыю ахапіла новая хваля пратэстаў

  • 24.10.2026, 17:07

У Арлеане пратэстоўцы скандуюць «Ле Пен — за краты!».

Сёння, 24 кастрычніка, у Францыі праходзяць маштабныя агульнанацыянальныя дэманстрацыі супраць росту кошту жыцця. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на BFMTV і France 24.

Колькасць затрыманых абвясціў кіраўнік МУС Францыі Ларан Нуньес. Ён афіцыйна пацвердзіў, што ідзе гаворка пра 135 парушальнікаў.

Нуньес таксама дадаў, што цяпер праходзіць «136 акцый на вуліцах», у той час як у мінулую суботу «ў гэты ж час» іх было ўдвая больш.

Фото: ROMAIN GAUTIER / HANS LUCAS / AFP VIA GETTY IMAGES

Паводле апошніх падлікаў, 24 кастрычніка на акцыі пратэсту ў грамадскіх месцах выйшлі 35 000 чалавек, тады як 17 кастрычніка іх было 60 000.

Акрамя таго, паведамляецца, што ў Арлеане людзі пратэстуюць супраць з’езда партыі «Нацыянальнае аб’яднанне», нефармальным лідарам якой з’яўляецца Марын Ле Пен. Удзельнікі маршу скандавалі антыфашысцкія лозунгі.

Фото: SAMEER AL-DOUMY / AFP VIA GETTY IMAGES

— Макрона ў адстаўку! Ле Пен — за краты!, — раздавалася ў натоўпе.

Пратэстоўцы таксама трымалі плакаты, у тым ліку з надпісамі «Моладзь кажа «катыцеся вы» Нацыянальнаму аб’яднанню».

Фото: RICCARDO DE LUCA/ANADOLU VIA GETTY IMAGES

Паводле інфармацыі паліцыі, у дэманстрацыі ўзялі ўдзел каля 11 тысяч чалавек.

Падрыхтоўваючыся да новай хвалі пратэстаў, французскія буцікі элітных брэндаў закрылі шыкоўныя вітрыны драўлянымі шчытамі і нанялі прыватную ахову.

Некаторыя крамы вырашылі не аднаўляць працу і пасля выхадных, калі ўдзельнікі беспарадкаў абрабавалі гандлёвыя ўстановы ў розных рэгіёнах краіны.

Фото: Getty Images
Фото: Getty Images
Фото: Getty Images

Апошнія навіны