BE RU EN

Украінскія байцы паразiлі расійскі ЗРК «Бук-М1» і яшчэ адзін замаскіраваны зенітна-ракетны комплекс

  • 24.10.2026, 21:58

Відэафакт.

Аператары ўкраінскага 433-га асобнага палка беспілотных сістэм паразілі расійскі зенітны ракетны комплекс «Бук-М1» і яшчэ адзін ЗРК невядомага тыпу на Гуляйпольскім напрамку.

Акупанты перакідваюць зенітна-ракетныя комплексы, каб супрацьдзейнічаць украінскай авіяцыі, якая наносіць удары па варожых тылах.

Расіяне спрабавалі схаваць сваю супрацьпаветраную абарону ў лясапалосах, аднак украінскія разведчыкі выявілі замаскіраваны «Бук-М1». Пасля вызначэння месцазнаходжання комплексу аператары 433-га палка нанеслі па ім удар.

Падчас наступнага баявога вылету ўкраінскія аператары БПЛА выявілі і паразілі яшчэ адзін замаскіраваны зенітна-ракетны комплекс, тып якога пакуль не вызначаны.

Абедзве мэты былі паражаныя ў зоне адказнасці 7-га корпуса ДШВ. Паспяховай працы садзейнічалі ўзаемадзеянне падраздзяленняў і абмен выведвальнымі данымі.

Апошнія навіны