BE RU EN

У Беларусі з 1 лістапада падаражэе інтэрнэт

  • 25.10.2026, 10:52

З'явілася інфармацыя пра тое, колькі будуць каштаваць папулярныя тарыфы «Белтэлекама».

«Белтэлекам» з 1 лістапада павысіць тарыфы на некаторыя паслугі. Гэта закране ў тым ліку хатні інтэрнэт byfly і пакеты «ЯСНА». Якімі будуць новыя расцэнкі на некаторыя тарыфы хатняга інтэрнэту для фізічных асоб, распавядае «Зеркало».

З наступнага месяца павысяцца тарыфы на паслугі мясцовай сеткі электрасувязі, міжгародняй сувязі, доступу ў інтэрнэт (byfly), а таксама электрасувязі.

Сярод іншага з лістапада будуць новыя расцэнкі на некаторыя тарыфы хатняга інтэрнэту для фізічных асоб. Напрыклад, абаненцкая плата за тарыф «Домосед Старт» вырасце з 17,80 да 18,50 рубля ў месяц. «Домосед XXL» падаражэе з 19,75 да 20,70 рубля, «СуперДомосед» — з 22,75 да 23,85 рубля, а «Домосед Ультра» — з 25 да 26,25 рубля, піша blizko.by.

Зменіцца і кошт тарыфу «Рекорд 50 new»: замест 27 рублёў абаненты будуць плаціць 28,35 рубля ў месяц. Пры гэтым цэны на «Рекорд 200» і «Рекорд 500» застануцца ранейшымі — 45,50 і 60 рублёў адпаведна.

Павышэнне закране і архіўныя тарыфныя планы. Так, «Социальный анлим 10» падаражэе з 14,75 да 16,95 рубля, а «Рекорд 100 ПРОМО» — з 29,80 да 31,25 рубля ў месяц.

Зменяцца таксама цэны на пакеты паслуг. Напрыклад, «ЯСНА 100 SMART» будзе каштаваць 45 рублёў замест 41,50, а «ЯСНА 50 SMART» — 41 рубель замест 39,90 рубля.

Апошнія навіны