Дроны моцна атакавалі Белгарад і Пермскі край РФ
- 25.10.2026, 11:03
Паражаны важны для вырабу ваенных самалётаў і ракетаў завод.
Ноч на 25 кастрычніка была няспакойнай, у прыватнасці, у расійскім Белгарадзе. Расіяне скардзіліся на атаку беспілотнікаў.
Пра гэта паведамілі Exilenova+ і мэр горада Валянцін Дзямідаў.
Што вядома пра атакі?
Паводле інфармацыі з сеткі, падчас атакі дронаў і ў выніку працы расійскай супрацьпаветранай абароны ў Белгарадзе нібыта пашкоджаны жылыя дамы і аўтамабілі.
На відэа відавочцаў чутныя гукі выбухаў, бачная праца СПА па паветраных цэлях і ўспышкі. Пасля гэтага, як сцвярджае тэлеграм-канал, у цэнтры горада ўспыхнуў пажар.
Акрамя таго, паведамляецца пра верагоднае траплянне ў мясцовы гандлёва-забаўляльны цэнтр. Паводле папярэдніх дадзеных, на момант атакі наведвальнікаў там не было.
Таксама пад удар трапіла хіміка-металургічнае прадпрыемства «АВИСМА» у горадзе Бярэзнікі Пермскага краю Расіі. Адзначаецца, што на заводзе вырабляюць тытанавыя сплавы, якія выкарыстоўваюцца для вырабу ваенных самалётаў, авіяцыйных рухавікоў, ракетнай і касмічнай тэхнікі.