Украінскія байцы знішчылі пазіцыю расіян у Белгарадскай вобласці РФ
- 25.10.2026, 11:59
Камбінаваныя ўдары паказалі на відэа.
Байцы 105-й асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны Украіны камбінаванымі ўдарамі артылерыі і беспілотнікаў знішчылі пазіцыю расійскіх акупантаў у Грайваранскім раёне Белгарадскай вобласці РФ.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, украінскія абаронцы выявілі пазіцыю варожага атрада, размешчаную на адкрытай мясцовасці, і нанеслі па ёй серыю ўдараў з выкарыстаннем розных відаў узбраення.
Спачатку па акупантах адкрыла агонь артылерыя, пасля чаго байцы атакавалі іх з дапамогай FPV-дронаў. Завяршальным этапам стаў скід выбухоўкі з цяжкіх дронаў-бамбардзіроўшчыкаў.
У выніку камбінаванага агнявога паражэння пазіцыя расійскіх захопнікаў была цалкам знішчана.