Украінскія МіГ-29 разнеслі будынак з расійскімі акупантамі
- 25.10.2026, 16:52
Два дакладныя трапленні авіябомбаў HAMMER абрынулі збудаванне.
Украінскія пілоты на знішчальніках МіГ-29 нанеслі два дакладныя авіяўдары па будынку, у якім знаходзіліся расійскія акупанты, на адным з напрамкаў фронту.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», экіпажы Паветраных сіл ЗСУ выкарысталі авіяцыйныя бомбы AASM HAMMER, якімі двойчы паразілі збудаванне з жывой сілай праціўніка.
У выніку трапленняў будынак абрынуўся, а расійскія вайскоўцы, якія знаходзіліся ўнутры, былі ліквідаваныя.
Відэазапіс баявых дзеянняў украінскай авіяцыі апублікаваў адзін з пілотаў у сваім Telegram-канале «Соняшник».