Жыхары Харкаўшчыны са сцягамі сустракаюць украінскі Мі-24
- 25.10.2026, 18:38
Лётчык паказаў кранальныя кадры вяртання з баявога задання.
У Харкаўскай вобласці мясцовыя жыхары з украінскімі сцягамі сустракаюць лётчыка баявога верталёта Мі-24, які вяртаецца пасля выканання заданняў у Данецкай вобласці.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», украінскі лётчык з пазыўным Air Davy апублікаваў у сацыяльных сетках кранальнае відэа, на якім жыхары аднаго з населеных пунктаў Харкаўскай вобласці выходзяць на вуліцы, каб павітаць абаронцу.
Падчас палёту верталёта на нізкай вышыні мясцовыя жыхары вітаюць украінскага лётчыка, размахваючы сіне-жоўтымі сцягамі.
«Вельмі прыемна, калі ўкраінцы так цябе сустракаюць. На вочы навернуліся слёзы. Мы вам таксама машам. Таксама бачым, як вы з намі вітаецеся».