BE RU EN

Апазіцыя перамагае на парламенцкіх выбарах у Сербіі

  • 25.10.2026, 23:57

Вучыч прызнаў паразу.

Былы прэзідэнт Сербіі, прарасійскі палітык Аляксандар Вучыч заявіў, што апазіцыйны «Студэнцкі спіс» перамагае на датэрміновых парламенцкіх выбарах у Сербіі.

«Судзячы з вынікаў стратыфікаванай выбаркі, відавочна, што мы прайгралі гэтыя выбары», — адзначыў Вучыч у штабе Сербскай прагрэсіўнай партыі.

Асноўная барацьба на галасаванні разгарнулася паміж блокам прыхільнікаў Вучыча і «Студэнцкім спісам», што вырас з пратэставага руху, які сфармаваўся пасля трагедыі на вакзале ў Нові-Садзе ў 2024 годзе.

Выбарцы абіралі 250 дэпутатаў Народнай скупшчыны. У выбарах удзельнічалі 18 спісаў, а яўка, паводле папярэдніх ацэнак, магла наблізіцца да 70%.

«Студэнцкі спіс» стаў галоўным палітычным супернікам табору Вучыча пасля амаль двух гадоў масавых пратэстаў.

Апошнія навіны