BE RU EN

CNN: Палітычная сенсацыя ў Сербіі

  • 26.10.2026, 13:31

Два гады пратэстаў прывялі да даўгачаканых змен.

Кіроўная партыя Аляксандра Вучыча прайграла парламенцкія выбары у Сербіі студэнцкаму руху, які два гады пратэставаў супраць карупцыі і аўтарытарнага кіравання. Сам Вучыч прызнаў паразу, якая стала найбуйнейшым палітычным узрушэннем у краіне за 14 гадоў знаходжання яго партыі пры ўладзе, піша CNN (пераклад — сайт Charter97.org).

Рух «Студэнцкі спіс» атрымае ад 135 да 140 месцаў з 250 у парламенце, тады як Сербская прагрэсіўная партыя (SNS) Вучыча — каля 105. За апазіцыйный рух прагаласавалі прыблізна 2,2 млн чалавек, за партыю Вучыча — 1,7 млн.

«Студэнцкі спіс перамог», — заявіў Вучыч сваім прыхільнікам. Пры гэтым ён абвінаваціў незалежныя СМІ, неназваныя еўрапейскія краіны і так званую «глыбокую дзяржаву» ЗША ў паразе.

Пасля абвяшчэння вынікаў жыхары Бялграда і іншых гарадоў выйшлі на вуліцы святкаваць перамогу. Людзі падавалі гукавыя сігналы аўтамабілямі і скандавалі: «Аляксандар сышоў».

Пратэсты пачаліся пасля гібелі 16 чалавек

Падтрымка Вучыча пачала слабнуць пасля трагедыі ў лістападзе 2024 года, калі абрушэнне бетоннага навесу на чыгуначным вакзале ў Нові-Садзе прывяло да гібелі 16 чалавек. Студэнты абвінавацілі ўлады ў карупцыі і парушэннях пры рэканструкцыі вакзала. Пратэсты паступова ахапілі ўсю краіну.

Рух высунуў кандыдатаў, сярод якіх вядомыя ўніверсітэцкія спецыялісты, спартсмены, фермеры і дзеячы мастацтва. Самі студэнты ў выбарчы спіс не ўвайшлі. Кампанія будавалася на абяцаннях аднавіць дэмакратычныя інстытуты і змагацца з карупцыяй.

Выбары суправаджаліся парушэннямі

За галасаваннем уважліва сачыў Еўрасаюз, паколькі Сербія прэтэндуе на ўступленне ў аб’яднанне. Назіральнікі паведамлялі пра выпадкі фатаграфавання бюлетэняў, што магло сведчыць пра ціск на выбарцаў, а таксама пра спробы падкупу.

Вучыч, якога падтрымліваў Пуцін, раней называў студэнцкі рух праектам замежных сіл, накіраваным на яго звяржэнне.

Апошнія навіны