На мяжы з Польшчай беларусы арганізавалі запраўку на колах
- 26.10.2026, 13:38
Незаконную АЗС абсталявалі ў Ford Transit з цыстэрнай аб’ёмам 1000 літраў.
Гродзенскія мытнікі выявілі незаконную запраўку каля пункта пропуску «Бераставіца».
Як вядома, перавозчыкі з краін ЕС могуць карыстацца пэўнымі АЗС, дзе кошт паліва вышэйшы. На гэтым спрабуюць зарабіць некаторыя беларусы, якія арганізоўваюць незаконныя мабільныя запраўкі.
Вадзіцель польскага перавозчыка трапіў якраз у момант набыцця паліва на такой незаконнай запраўцы. Ролю «аўтазапраўкі» выконваў Ford Transit.
«Транспартны сродак, які выступаў у ролі запраўкі, абсталявалі ёмістасцю аб’ёмам 1000 літраў для захоўвання гаручага, а таксама ўсім неабходным абсталяваннем для адпуску паліва», — паведамляюць падрабязнасці мытнікі.
На вадзіцеля польскай кампаніі склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку руху і запраўкі транспартных сродкаў. Матэрыялы адносна беларускага «аўтазапраўшчыка» накіравалі ў падатковую інспекцыю.