«Бялград учора вельмі нагадаў Мінск у 2020-м, такія рэчы не забываюцца»
- 27.10.2026, 16:51
Ці спрацуе «эфект даміно»?
Беларусы і расіяне абмяркоўваюць у сацсетцы Threads падзеі, што адбыліся ў Сербіі, дзе сябар Лукашэнкі і Пуціна Аляксандар Вучыч прайграў выбары.
«А ў нас змянілі ўладу. А ў вас?» — напісала рускамоўная жыхарка Бялграда, звяртаючыся да сваіх суайчыннікаў.
Пост сабраў сотні каментароў, аўтары большай часткі з іх — беларусы і расіяне. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх:
— Сербы малайцы. Студэнцкі рух давёў краіну да сумленных выбараў і перамог.
— Прыклад для Беларусі і Расіі. Ці спрацуе «эфект даміно»?
— У нас, спадзяюся, таксама неўзабаве зменіцца.
— Дэмакратыя працуе, і народ сапраўды можа вырашаць, якую будучыню яму хочацца бачыць!
— Бялград учора вельмі нагадаў Мінск у 2020-м, такія рэчы не забываюцца. Хутка напішам, што Мінск нагадвае Бялград у 2026-м.
— Хутка і ў нас.
— Мы ж на адным кантыненце жывём. Хутчэй бы гэты вірус дабраўся да нас.
— Будапешт – Бялград – Мінск – Масква — …