Новы прэм'ер Румыніі выказаўся пра магчымае аб'яднанне з Малдовай
- 27.10.2026, 18:45
Рашэнне залежыць ад грамадзян абедзвюх краін.
Новы румынскі прэм'ер Лука Нікулеску лічыць, што магчымае аб'яднанне Малдовы з Румыніяй залежыць ад волі грамадзян абедзвюх дзяржаў.
Пра гэта Нікулеску заявіў у інтэрв'ю TVR Moldova падчас візіту ў Кішынёў.
Прэм'ер падкрэсліў, што цяпер прыярытэтам з'яўляецца ўмацаванне адносінаў паміж двума дзяржавамі і збліжэнне Малдовы з Еўрапейскім саюзам.
«Між нашымі краінамі існуе шмат сувязяў, і, вядома, гэта дыскусія, якая вядзецца і можа весціся нават у некаторых складаных сітуацыях. Я вельмі выразна заяўляю, што гэта адбудзецца тады, калі грамадзяне абедзвюх дзяржаў гэтага захочуць. Пакуль што мы імкнемся зблізіць Румынію з Рэспублікай Малдова, а яшчэ больш — Рэспубліку Малдова з Еўрапейскім саюзам, наладзіць гэтыя масты і стварыць сувязі паміж намі», — заявіў Нікулеску.