Гомельскі раён атрымаў свае герб і сцяг
- 27.10.2026, 19:19
Фотафакт.
Гомельскі раён атрымаў свае герб і сцяг. Адпаведны ўказ 27 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.
Герб уяўляе сабой шчыт, у верхнім зялёным полі якога размешчаныя два залатыя снапы і срэбраны крыж, а ў ніжнім блакітным полі — залатая рысь.
Сцяг Гомельскага раёна паўтарае выяву герба.
Раней Гомельскі раён выкарыстоўваў афіцыйныя сімвалы Гомеля, бо горад з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна, хоць у яго склад не ўваходзіць, паколькі з'яўляецца горадам абласнога падпарадкавання.