Па Мядзеле разгульваў воўк
- 27.10.2026, 19:31
Відэафакт.
У Мядзеле заўважылі ваўка. Гэта напалохала мясцовых жыхароў, бо да такога яны не былі гатовыя, нягледзячы на візіты іншых жывёл.
Леснага драпежніка, які разгульваў па райцэнтры, паспелі зняць на відэа, піша партал kraj.by.
Ролік запісаў жыхар Мядзела. Паводле яго слоў, ён сустрэў ваўка ў раннія гадзіны.
На кадрах відаць, як шэры драпежнік спачатку няспешна рухаецца па абочыне дарогі.
Пры гэтым ён ніяк не адрэагаваў на святло фар аўтамабіля, што праязджаў міма.
Пад канец відэа воўк паскорыў крок і ўжо пабег у напрамку жылой забудовы.