Стала вядома, хто выканае ролі бацькоў Гары Потэра ў новым серыяле
- 27.10.2026, 20:02
Прэм’ера серыяла запланаваная на Каляды.
Акцёрскі склад серыяла «Гары Потэр» папоўніўся Ганнай Чын («Закляцце 4»), Джасперам Талботам («Забойства на пляжы») і Гары Гілбі («Толкін»). Пра гэта паведамляе Variety.
Чын выканае ў будучым праекце ролю Лілі Потэр, а Талбот — яе мужа Джэймса. У фільмах франшызы іх персанажы з’яўляліся толькі ў флэшбэках, бачаннях і на фота.
Акцёр Гары Гілбі выканае ролю старэйшага брата Рона Уізлі, Чарлі, які не з’яўляўся ў папярэдніх кінаадаптацыях, а толькі згадваўся.
Прэм’ера серыяла «Гары Потэр» запланаваная на Каляды 2026 года. У праекце ўжо заняты Домінік Маклафлін (Гары Потэр), Арабэла Стэнтан (Герміёна Грэнджэр), Аластар Стоўт (Рон Уізлі), Джон Літгаў (Альбус Дамблдор), Джанет Макцір (Мінерва Макганагал), Паапа Эссіеду (Северус Снэйп) і іншыя.
Цяпер пад Лонданам ідуць здымкі другога сезону праекта, які будзе заснаваны на кнізе «Гары Потэр і Таямнічы пакой».
Першы сезон серыяла «Гары Потэр і філасофскі камень» пачынаецца з таго, што ў свой адзінаццаты дзень нараджэння Гары (Маклафлін) атрымлівае ліст пра залічэнне ў Школу чараўніцтва і магіі Хогвартс.