BE RU EN

Украіна вывела на арбіту першы спадарожнік уласнай сістэмы сувязі

  • 27.10.2026, 22:45

Ён ужо праходзіць выпрабаванні і працуе ў межах запланаванай праграмы.

Украіна з дапамогай кампаніі SpaceX вывела на арбіту Зямлі першы спадарожнік уласнай нацыянальнай сістэмы сувязі. Пра гэта паведамляе Liga.net.

«Украінскі спадарожнік Obria Nano пачаў працу на арбіце... Запуск адбыўся 1 кастрычніка 2026 года ў рамках місіі SpaceX Transporter-18. Спадарожнік ужо праходзіць выпрабаванні і працуе ў межах запланаванай праграмы», — адзначаецца ў паведамленні.

Паводле звестак выдання, над стварэннем апарата працавалі ўкраінская кампанія Himera і дацкая GomSpace. Адзначаецца, што спадарожнік Obria Nano стаў першым апаратам будучай суверэннай украінскай сеткі спадарожнікавай сувязі.

Апошнія навіны