BE RU EN

ЗСУ нанеслі ўдары па тылах расіян

  • 27.10.2026, 23:54

Паражаныя два склады паліва, склад боепрыпасаў і камандны пункт.

Аператары 40-й асобнай артылерыйскай брыгады імя Вялікага князя Вітаўта нанеслі ўдары па чатырох аб'ектах расійскіх акупантаў на адным з напрамкаў фронту.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, украінскія абаронцы выявілі і паразілі два склады гаруча-змазачных матэрыялаў, камандны пункт праціўніка і склад боепрыпасаў.

У выніку удараў былі паражаныя аб'екты, якія захопнікі выкарыстоўвалі для забеспячэння сваіх падраздзяленняў палівам і боепрыпасамі, а таксама для кіравання войскамі.

Кадры паражэння варожых складаў і каманднага пункта апублікавалі байцы 40-й ОАБр.

Апошнія навіны