«Калі Пуцін хлусіць, мы гэта адчуваем»
- 28.10.2026, 12:22
Зяленскі растлумачыў, у чым разыходзяцца погляды Украіны і Трампа адносна завяршэння вайны.
Украіна і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на адным баку ў пытанні неабходнасці завяршэння вайны. Аднак бакі бачаць розныя інструменты для дасягнення гэтай мэты. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю The Sun.
«Мая філасофія ў тым, што Пуцін — глыбока савецкі чалавек і паводле свайго светапогляду, і паводле менталітэту. Мы гэта ведаем, таму што маё пакаленне нарадзілася ў Савецкім Саюзе. Калі Пуцін хлусіць, мы гэта адчуваем. Мы столькі гадоў былі суседзямі з расіянамі. Менавіта таму я думаю, што мы разумеем расіян лепш, чым Злучаныя Штаты», — заявіў Зяленскі.
Ён заявіў, што ЗША могуць абмяркоўваць з РФ шэраг пытанняў, улічваючы праблемы глабальнай бяспекі ў свеце.
«Але мы разумеем менталітэт і Пуціна, і расійскага народа, іх вайсковых і цывільных. Калі яны гатовыя нешта зрабіць, а калі баяцца Пуціна, таму што ведаюць, што могуць трапіць у турму. Калі яны не пойдуць забіваць украінцаў, Пуцін пакарае іх па-свойму. Таму ў некаторых пытаннях прэзідэнт Трамп падтрымліваў нас, а ў іншых у нас розныя погляды», — дадаў Зяленскі.