BE RU EN

Рэйкавая вайна: «Азоў» пакінуў расейцаў без паліва

  • 28.10.2026, 12:28

Украінцы атакавалі 100 расейскіх цягнікоў.

Байцы 1-га корпуса Нацыянальнай гвардыі Украіны «Азоў» паразілі больш за сотню расейскіх цягнікоў, якія выкарыстоўваліся для забеспячэння акупацыйнай групоўкі на фронце.

Паводле звестак «Азова», у выніку удараў украінскіх вайскоўцаў выведзены з ладу лакаматывы, цыстэрны з палівам і іншая чыгуначная маёмасць праціўніка.

Акупанты выкарыстоўваюць чыгуначныя станцыі для дастаўкі паліва ў бок фронту. Пры гэтым мабільныя агнявыя групы і сродкі радыёэлектроннай барацьбы ворага не здольныя забяспечыць надзейную абарону гэтых лагістычных маршрутаў.

«Праціўнік з усіх сіл імкнецца стварыць карціну паспяховага захопу населеных пунктаў, але не здольны абараніць ключавыя чыгуначныя станцыі, праз якія праходзіць ланцуг паставак паліва ў бок фронту», — падкрэслілі ў «Азове».

Апошнія навіны