У Іспаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі
- 28.10.2026, 12:51
Не менш за 39 чалавек загінулі.
У Іспаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі, што прывяло да прыпынення руху на лініі, якая злучае Мадрыд з паўднёвым рэгіёнам Андалусія, і да шматлікіх ахвяр.
Пра гэта паведаміў у сераду, 28 кастрычніка, чыгуначны аператар Adif, перадае Reuters.
Паводле слоў прадстаўніка ўрада рэгіёну Кастылія-Ла-Манча, цягнікі кампаній Renfe і Iryo сутыкнуліся пасля 09:00. У выніку інцыдэнту два вагоны Iryo сышлі з рэек.
Прадстаўнік адзначыў, што на дадзены момант прычына аварыі і дакладная колькасць пацярпелых яшчэ высвятляюцца. Паводле звестак службы надзвычайных сітуацый аўтаномнай супольнасці Кастылія-Ла-Манча, колькасць загінулых складае не менш за 39 чалавек.
«Рух на хуткаснай чыгуначнай лініі Мадрыд – Андалусія быў прыпынены ў выніку сутыкнення двух цягнікоў, адзін з якіх урэзаўся ў заднюю частку другога», – паведаміў, у сваю чаргу, чыгуначны аператар.
Мэр горада Урда Мануэль Галан заявіў, што службы экстранай дапамогі папрасілі яго падрыхтаваць спартыўную залу для размяшчэння пацярпелых.
Тым часам у сацсетках распаўсюджваюцца кадры з меркаванага месца здарэння.