BE RU EN

«Вольны хор» прадставіць спецыяльную праграму

  • 28.10.2026, 14:40

У Варшаве ўшануюць памяць беларускіх паэтаў.

Да 89-й гадавіны «Чорнай ночы», калі савецкая ўлада расстраляла прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі, Вольны хор падрыхтаваў спецыяльную праграму «Я не вінаваты!», паведамілі арганізатары сайту Charter97.org.

На канцэрце прагучаць творы на вершы расстраляных паэтаў і аўтараў, якія падвергліся сталінскім рэпрэсіям, а таксама творы сучасных беларускіх паэтаў і кампазітараў, напісаныя ў турмах.

У выступленні возьмуць удзел беларускія акцёры. Акрамя песень, гледачы пачуюць вершы расстраляных паэтаў і расповеды пра жыццё і творчасць рэпрэсаваных беларускіх аўтараў.

Арганізатары запрашаюць ушанаваць памяць загінулых творцаў Беларусі і разам дакрануцца да трагічных старонак нашай гісторыі.

Калі: 30 кастрычніка, 19:30.

Дзе: Акадэмічны касцёл Святой Ганны (Kościół Akademicki św. Anny), Варшава, ul. Krakowskie Przedmieście 68.

Апошнія навіны