У Магілёве «знікла» Пячэрскае возера
- 3.10.2026, 12:17
Мясцовыя жыхары ходзяць глядзець на незвычайны ландшафт на ягоным месцы.
У Магілёве з Пячэрскага возера знікла вада, а мясцовыя жыхары ходзяць глядзець на яго дно і распавядаюць у сацыяльных сетках, што відовішча выглядае даволі страшнавата з-за шматгадовых ілістых адкладаў.
Насамрэч возера не знікла — яго асушылі для маштабнай ачысткі ад донавых адкладаў, пра якую гарадскія ўлады папярэджвалі яшчэ вясной, піша magilev.by.
Чакаецца, што работы працягнуцца прыкладна тры месяцы. Затым затворы гідратэхнічнага збудавання перакрыюць, і вадаём зноў пачне натуральным шляхам напаўняцца вадой. Да новага пляжнага сезона Пячэрскае возера вернецца да звыклага выгляду, але ўжо чыстым і дагледжаным.