19-гадовы беларускі шахматіст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу
- 3.10.2026, 12:52
Цяпер беларус займае 84-е месца.
Па завяршэнні Сусветнай шахматнай Алімпіяды-2026 быў абноўлены рэйтынг ФІДЭ, піша betnews.by.
19-гадовы беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік упершыню ў кар'еры ўзняўся ў топ-100. Цяпер ён займае 84-е месца. На яго рахунку 2636 ачкоў. У верасні Лазавік займаў 104-е месца.
Лідзіруе ж нарвежац Магнус Карлсен (2823), на другім месцы Хікару Накамура (2792) з ЗША, тройку замыкае яго суайчыннік Фабіяна Каруана (2784).