BE RU EN

З беларускіх крам знікнуць незвычайныя сыркі для зумераў

  • 3.10.2026, 13:24

Брэнд вядомы сваімі смакавымі эксперыментамі.

Беларускі вытворца марожанага і тварожных сыркоў пад брэндам Feelin, вядомы сваімі незвычайнымі смакавымі эксперыментамі, паведаміў, што прыбірае з лінейкі некалькі відаў сыркоў, піша «Зеркало».

У прыватнасці, з крамаў неўзабаве знікнуць мятныя сыркі ў малінавай глазуры, сырок у глазуры «капучына» з водарам печыва і сырок «кава з карыцай» у глазуры «салёная карамель».

«У нас не атрымалася… Пасля працяглых цяжкасцей мы спрабавалі перазапусціць нашы сырочкі, але гэта не прынесла поспеху. Да канца года паспейце атрымаць асалоду ад сваіх любімчыкаў або паспрабаваць для сябе нешта новае. На жаль, не ва ўсяго добрага ёсць працяг», — гаворыцца ў паведамленні ў сацсетках брэнда.

Таксама адзначаецца, што пасля перазапуску продажаў стала менш, у выніку вырашылі, што прыйшоў час з імі развітацца.

Тым часам некаторыя карыстальнікі ў каментарах адзначаюць, што ніколі не бачылі такіх сыркоў у крамах, іншыя прызнаюцца, што засмуціліся, бо толькі нядаўна адкрылі для сябе гэтыя незвычайныя смакі і нават паспелі распрабаваць, але тут даведаліся, што яны хутка знікнуць.

Зазначым, што кампанія «Нордар», якая выпускае сыркі пад брэндам Feelin, заснаваная ў 2010 годзе. Тады яна займалася вытворчасцю марожанага, аднак у 2015 годзе прадпрыемства выкупіла малочны завод у Барысаве, мадэрнізавала яго і ператварыла ў фабрыку дэсертаў, якая пастаянна здзіўляе пакупнікоў незвычайнымі смакамі марожанага і сыркоў.

Апошнія навіны