Расіяне ўронілі верталёт Мі-2 з пікапа
- 3.10.2026, 17:50
Відэафакт.
У Краснаярскім краі верталёт паспрабавалі перавезці на пікапе. Як і варта было чакаць, канструкцыя аказалася ненадзейнай, і Мі-2 зваліўся на бок.
Відэа інцыдэнту з'явілася ў сацсетках. На кадрах бачна, што фюзеляж верталёта замацаваны на кузаве пікапа, але падчас руху груз страціў устойлівасць і перакуліўся.
Пацярпелых, паводле наяўных звестак, няма. Інфармацыі пра тое, каму належаў верталёт і куды яго везлі, пакуль няма. Афіцыйных каментарыяў ад мясцовых уладаў або ўладальнікаў тэхнікі не паступала.