Аліеў публічна прынізіў Расію
- 3.10.2026, 18:40
Кіраўнік Азербайджана паразважаў пра звышдзяржавы.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што ў свеце ёсць толькі дзве звышдзяржавы, ЗША і Кітай, фактычна не ўключыўшы ў гэты спіс Расію, якая прэтэндуе на статус аднаго з сусветных цэнтраў сілы.
Заяву Аліеў зрабіў 2 кастрычніка падчас выступлення на VIII з'ездзе партыі «Новы Азербайджан». Ён таксама паведаміў, што Азербайджан нядаўна ўстанавіў стратэгічнае партнёрства і з Кітаем, і з ЗША.
«Гэта — дзве звышдзяржавы свету, трэцяй няма», — заявіў прэзідэнт Азербайджана.
Такім чынам, кажучы пра сучасныя звышдзяржавы, Аліеў назваў Вашынгтон і Пекін, але не згадаў Маскву.
Паводле яго слоў, паміж ЗША і Кітаем існуе пэўная канкурэнцыя, а ўзгадненне правілаў паміж гэтымі дзяржавамі можа стаць важным фактарам для ўсяго свету.