ЗСУ ўдарылі па разліках «Іскандэраў»
- 3.10.2026, 19:20
Зяленскі распавёў пра паспяховую аперацыю на Браншчыне.
За мінулыя суткі Сілы абароны Украіны правялі адразу некалькі паспяховых аперацый, накіраваных на аслабленне ваеннай машыны РФ. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, вайскоўцы ЗСУ заўсёды знаходзяць новыя спосабы адказаць ворагу за абстрэлы мірных гарадоў і вёсак.
Зяленскі падкрэсліў, што гэтым разам пад дальнабойныя ўдары Сіл абароны трапіла шэраг важных расійскіх аб’ектаў.
«Нашы санкцыі дасягнулі Самарскага рэгіёна, пазіцый акупантаў з разлікаў «Іскандэраў» у Бранскім рэгіёне», — заявіў Зяленскі.
Акрамя таго, ён дадаў, што ЗСУ дамагліся новых поспехаў і ў Чорным моры, аднак пакуль не раскрыў, пра што менавіта ідзе гаворка.
«Дзякую ўсім задзейнічаным падраздзяленням за дакладнасць і сістэмную працу. Расія павінна спыніць сваю неадэкватную эскалацыю», — адзначыў кіраўнік украінскай дзяржавы.